Зарецкий Петр Васильевич

Зарецкий Петр Васильевич

zaretski-portret

Родился 6 мая 1935 года в селе Новицковичи, Каменецкий район, Брестская область. Окончил кишинёвскую школу изобразительных искусств. В 1961-1963 годах — студент Белорусского государственного театрально-художественного института, отделение станковой живописи. Окончил Витебский педагогический институт (художественно-графический факультет) в 1969 г. учился у Вельгельмины Дмитриевны Заозерской, Владимира Павловича Суховерхова, Хаима Моисеевича Лившица, Евгения Калистратовича Красовского, Ивана Николаевича Столярова. Работал в станковой и монументально-декоративной живописи и графики, декоративно-прикладное искусство, плакат, графика.

С 1966 года — участник региональных, национальных, всесоюзных и зарубежных выставках. Участник многих международных пленэров в Польше и Беларуси.

Работы выставлены в музеях Бреста, Пинска, г. Минск, в частных коллекциях за рубежом. Среди его наиболее важных работ «Женщины — коврик производители», «Лето — водопой», «. Огород Капуста», «Проходя по берегу реки, блок издалека …», «Портрет белорусского человека» , «Портрет капитана Ивана Николаевича Зубачева — командира сводной группы обороны Брестской крепости», панно (маркетри) «Купалье», «Беловежская пуща», «Полесье», «Франциск Скорина», и другие.

Член Белорусского союза художников с 1994 года награжден медалью БСХ «За заслуги в искусстве».

3

5

6

Молдавский дворик
газета «Заря»  5 мая 2020 года                 

Да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака з Камянеччыны ЗАРЭЦКАГА  Пятра  Васільевіча

  ЗАПАТРАБАВАННЕ  ДУШЫ  МАСТАКА

   6 мая адзначыў бы 85-гадовы юбілей беларускі мастак з Камянеччыны Пётр Васільевіч ЗАРЭЦКІ – чалавек, якога закранула ў маленстве сваім вогненным крылом страшная вайна, 75-годзе Перамогі ў якой мы адзначаем 9-га.

   Пётр Васільевіч, з дзяцінства трымаючы ў сэрцы веру ў светлае будучае, не толькі стаў сапраўдным мастаком, але і сапраўдным чалавекам сваёй роднай зямлі.

   З мастаком  быў знаёмы даўно. Спачатку па мастацкіх творах на абласных выставах, па публікацыях у абласной газеце “Заря”,  дзе Пётр Зарэцкі  часцяком выказваўся па аглядах розных мастацкіх выстаў, па крытычных публікацыях пра творчасць берасцейскіх мастакоў канца 60-х пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. На той час гэта быў адзіны чалавек у мастакоўскім асяродку, які  мог  рабіць агляды  творчасці калег па пэндзлю.

   Ужо бліжэй асабіста мы пазнаёміліся ў 1981 годзе, калі пасля заканчэння архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута я прыйшоў працаваць у Абласны навукова-метадычны цэнтр упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама. На той час адбываўся значны пад’ём у культурным жыцці не толькі Берасцейшчыны, але і Беларусі ўвогуле. Сустракацца з мастакамі даводзілася амаль кожны дзень, бо працавалі побач на вуліцы Савецкай.

   Калі прыязджаў вядомы мастацтвазнаўца і мастак Міхась Раманюк (які крыху пазней выдаў знакаміты альбом “Беларускае народнае адзенне”, стаў галоўным рэдактарам новага часопіса “Мастацтва Беларусі”), то адбылося і асабістае, больш цеснае  знаёмства і з Пятром Васільевічам Зарэцкім, якое працягвалася да апошніх дзён яго жыцця, хаця сустрэчы сталі ўжо менш частымі, чым раней…

   Пётр Васільевіч Зарэцкі нарадзіўся 6 мая 1935 года ў вёсцы Навіцкавічы  Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. З дзяцінства марыў стаць мастаком. Не хадзіў яшчэ ў школу, а ўжо маляваў. Калі не было алоўка, то замест яго выкарыстоўваў спаленую запалку. Школьнікам шмат маляваў, яго малюнкі бралі на раённыя і абласныя выставы. Калі заканчваў Камянецкую сярэднюю школу, то ўжо цвёрда ведаў: будзе толькі  мастаком. Самастойна рыхтаваўся да паступлення ў вучылішча.

   У свой час маці Пятра (ды і ён сам быў не супраць) вельмі хацела, каб сын стаў святаром. Ды нешта перашкодзіла па жыцці таму здзейсніцца… Пётр Зарэцкі пайшоў па мастакоўскай дарозе, хаця грамадская праца з людзьмі вельмі яму пасавала і падабалася: працаваць з людзьмі было цікава і прыемна.

   Працуючы ў вытворча-мастацкіх майстэрнях камбіната “Мастацтва”, Пётр Васільевіч шмат займаўся грамадскай працай ў прафсаюзах: дапамагаў атрымліваць кватэры для мастакоў, майстэрні. У тыя часы ён вельмі і вельмі многа  рабіў добрых спраў калегам. Шмат зрабіў дабра для іх, толькі менш, чым патрэбна было, займаўся сваёй творчай працай у тыя гады.

   У вытворчай дзейнасці ў асноўным рабіў маркетры для Дамоў культуры, бальніц, паліклінік, адміністрацыйных карпусоў прадпрыемстваў. Паміж вытворчай справай знаходзіў час папрацаваць ля эцюдніка і мальберта.

  У майстэрні Пятра Зарэцкага часцяком можна было сустрэць родных мастака, калег-мастакоў, літаратараў і ўвогуле інтэлігентных людзей, якія любілі выяўленчае мастацтва.   Асобнае месца ў сяброўстве з мастаком Зарэцкім займалі такія берасцейскія літаратары, як Уладзімір Калеснік, Міхась Рудкоўскі (быў асабліва частым госцем), Мікола Пракаповіч, Алесь Каско… (Пётр Васільевіч і сам пісаў вершы).   Людзі цягнуліся да мастака і чалавека Пятра Зарэцкага. Вялікім было сяброўства з прафесарам-мастацтвазнаўцам Антонам Усам, які шмат са свайго асабістага архіва ў свой час пакінуў Пятру Васільевічу (тры з паловай мяхі).

   Пётр Зарэцкі працаваў у галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у дэкаратыўна-ужывовым  мастацтве, плакаце і графіцы.. У свае работы мастак укладваў усю сваю душу, талент, думкі, таму яго жывапісныя творы заўсёды выглядалі свежымі, яскравымі, напоўненымі цёплым лірычным настроем: “Партрэт беларуса” , “Лета, вадапой”, “Агарод, капуста”, “Ішоў атрад па беразе”, “Вадаспад Ківач”, “Малдаўская восень”, “Цыганка”, “Малдаўскі дворык”, “Стары млын”, “Жаночы партрэт”, “Хата Яўгенні Янішчыц. Вёска Рудка Пінскага раёна”, “Лістапад». Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1966 года.

   Пётр Зарэцкі нарадзіўся ў цудоўным краі, які завеццца Белавежскай пушчай. Ужо само месца нараджэння надае падставы для вялікай любові да радзімы, да роднага краю, што вельмі натхняе на творчую працу, на станоўчы плён ва ўсім… Таму і ў сваёй творчасці мастак неаднаразова звяртаўся да пушчанскай тэмы, да Камянеччыны  ( “Белавежская пушча”, “Зубры. Сям’я”, “Палессе майго дзяцінства”, “Рака Лясная”, “Купалле”, “Бацькоўская хата”, “Камянец. Царква Сімяона-столпніка”).

    Творы мастака знаходзяцца ў музеях Мінска, Брэста, Пінска і ў замежных прыватных калекцыях. Пётр Зарэцкі быў узнагароджаны медалём БСМ “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”. Член ГА “Беларускі саюз мастакоў з 1994 года.  Жыў у Брэсце.

   Па стане здароўя апошнія часы Пётр Васільевіч не так часта ўжо бываў і ў сваёй творчай майстэрні на праспекце імя Пятра Машэрава. Ды толькі не бываць там не мог, бо без фарбаў, палотнаў сумаваў… сумаваў без сустрэч з калегамі-мастакамі.   Апошні раз сустрэў Пятра Васільевіча ў Мастацкім музеі ў Брэсцкай крэпасці на віншаванні мастака-юбіляра (споўнілася тады 90 гадоў), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Пятра Аляксеевіча Данэліі.

     Пётр Зарэцкі памёр у Брэсце 18 красавіка 2013 года. Пахаваны на малой радзіме – на могілках вёскі Шышова Камянецкага раёна.  Пётр Васільевіч быў удзячны жыццю за тое, што мара дзяцінства здзейнілася. Што быў і застаўся мастаком па прызванні і  сутнасці. І яшчэ, што лёс яго ўзнагародзіў мастацкім уяўленнем, якое заўжды было ў ім цудоўным і жывым!

БЛІЦ-ІНТЭРВ’Ю, якое адбылося ў сакавіку 2010 года:

  1. Як Вы сталі мастаком?
  2. Што дала праца ў камбінаце “Мастацтва”?
  3. Якое ўражанне атрымалі ад знаёмства са старэйшымі мастакмі?
  4. Як ацэньваеце сучаснае становішча мастакоўскай суполкі?
  5. Што хацелася б сказаць сучаснікам?

1. Ад нараджэння. Не хадзіў яшчэ ў школу, а ўжо маляваў. Калі алоўка не было, то маляваў спаленай запалкай.   Калі пачаў падрастаць, то нейкі часне адчуваў мастацкае абуджэнне. У школе ніхто так не маляваў (Леніна, Сталіна не было клопату намаляваць).   Потым пачаў працаваць з фарбамі, і тады пайшла стыхія.   Знаходзілі мяне супрацоўнікі культуры, каб паказаць мае творы на выставах раённых і абласных. Атрымлімаў дыпломы і грошы таксама за гэта.   Калі заканчваў сярэднюю школу ў Камянцы, то адчуў, што больш нікім ужо не змагу быць як толькі мастаком.    Рыхтаваўся самастойна. Ні студыі, ні жывых мастакоў не бачыў. За першы раз не паступіў у Кішынёў: не прайшоў па конкусе ў 1955 годзе. Але ўжо на другі раз на шчасце паступіў. Праз 5 гадоў адчуў сябе прафесійна адукаваным мастаком. ”Запаліўся” паступіць у Мінскі тэатральна-мастацкі  інстытут на аддзяленне станкавага жывапісу. У інстытуце адчуў, што вырас у параўнанні з вучылішчам у два разы…

2. Выстаўляўся паслядоўна на выставах. На працу ўладкаваўся ў камбінат “Мастацтва” ў Брэсце ў 1964 годзе.    Мастацка-вытворчая праца патрабавала густу ў афармленні будынкаў, залаў, выстаў…   Трэба было мець сапраўдны мастацкі густ. Быў усё амаль жыццё старшынёй прафкама. Паралельна працаваў у майстэрні творча. Прымаў удзел ва Ўсесаюзных, рэспубліканскіх выставах. Выставы былі сапраўдным захапленнем колерам, бо жывапіс без колеру не ўяўляецца.Трэба было сябе сцвярджаць працай…   За поспехі ў развіцці выяўленчага мастацтва ў 1994 годзе быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.   Праца ў камбінаце давала задавальненне і незадавальненне. Але трэба было зарабляць грошы. А сапраўдны жывапіс – гэта запатрабаванне душы. Мая стыхія – гэта сапраўдны мастацкі колер, без якога жывапіс не ўяўляецца.

3. У Брэсце бы створаны сапраўдны творчы мастацкі калектыў з тых асоб, што прайшлі вайну, былі адданыя мастацкай творчасці. На гэтым моцным згуртаванні творчых асоб стварыўся калектыў – Брэсцкі філіял Беларускага саюза мастакоў (Васіль Шыкін, Мікалай Чураба, Пётр Данелія, Іван Фяцісаў, Эдуард Куфко…)   Гэты асяродак мастакоў клікаў нашы маладыя душы да працы, да творчасці, да мастацкага стварэння і мастацкага выяўленння. Хацелася гэтага ці не, але калектыў кіраваў натхненне і захапленне да працы.   Уплыў на творчасць натхнялі такія асобы, як Іван Рудчык, Пётр Данелія, Мікалай Чураба , Эдуард Куфко, Іван Фяцісаў і іншыя.

4. Сказаць нешта сучаснікам складана. Склад цяперашняга мастацтва вельмі складаны і цяжкі. Развіццё сучаснага жывапісу выйшла на фармалізм, мадэрнізм, на прымітывізм. І ўвогуле сучаснае мастацтва губляе свой акадэмічны накірунак.   Цяпер сапраўдны акадэмічны жывапіс з’яўляецца рэдкасцю нават у Еўропе. Мне здаецца, што акадэмічны жывапіс ніколі не згіне, як не згіне архітэктура і скульптура, бо гэта асноўныя візуальныя мастацтвы, якія вечныя.   Вучыцца трэба ў акадэміі, у прыроды, у самога сябе. Гэта заўсёды быў мой дэвіз. У нейкім сэнсе балюча і шкада, што мастацкая творчасць і прымітывізм вельмі абстрактныя, і нават незразумелыя. Зараз у нас у Брэсце засталося чатыры “акадэмісты”, калі так можна сказаць. Гэта Пётр Данелія, Іосіф Крупскі, Леанід Салаўёў і Пётр Зарэцкі. Дай Бог ім натхнення і моцы трымацца!

  Р. S.  На цяперашні час з чатырох брэсцкіх “акадэмістаў” застаўся ў жывых толькі Леанід Мікалаевіч Салаўёў…

                                        Леанід  ВАЛАСЮК, г. Брэст


Стары млын. 1963 год.