Климов Марат Григорьевич

Климов Марат Григорьевич

Родился 28 февраля 1940 года в деревне Выгонощи Ивацевичского района Брестской области.
В 1963 году окончил Минское художественное училище.
В 1968 году окончил Белорусский театрально-художественный институт, отделение монументально-декоративной живописи.
Свою трудовую деятельность начал  с 1968 года преподавателем рисунка и живописи в Брестском инженерно-строительном институте на кафедре архитектуры.
С 1969 по 2000 год художник-монументалист Брестского комбината «Мастацтва». Общий стаж работы в области искусства 46 лет.
1971г. – Творческая поездка в «Дом творчества» «Сенеж» Россия
1972г. – Всесоюзная выставка молодых художников г.Москва
1973г. – Выставка брестских художников в г. Люблин Польша
1974г. – Республиканская выставка посвященная 30- летию освобождения БССР от немецко-фашистских захватчиков
1974г. – Выставка брестских художников в г .Луцк Украина
1975г. – Республиканская выставка «30 лет Великой Победы»
1990г.-  Персональная выставка в г. Бресте к 50 летию художника
1998г. – Пленэр в г. Новогрудок
2000г. – Персональная выставка в г. Бресте
2000г. – Международный пленэр в г. Могилеве
2002г. – Пленэр в г. Люблин Польша
2005г. – Персональная выставка  в г. Бресте
2013г. – Выставка брестских художников в г. Ужгород Украина
2015г. – Персональная юбилейная выставка в г. Минске к 75 летию художника и 45 летию творческой деятельности
2015г. – Персональная выставка в г. Бресте

Работаел в области монументальной живописи.
С 1968 года — участник областных, республиканских, зарубежных и международных выставок.
С 1977 года — член Белорусского союза художников.
В 1986 г. награжден Орденом Знак почета за большой вклад в развитии изобразительного искусства и эстетического воспитания трудящихся.
В 2000 г. награжден медалью Союза Художников.
В 2015 году почетной грамотой Министерства культуры РБ.
Произведения находятся в картинной галерее им. Л. Масленникова г. Могилев, картинной галерее г. Бреста, Полесском краеведческом музее г. Пинск, частных коллекциях ряда зарубежных стран.

Умер 15 марта 2019 года.

статья в «Брестском Курьере»

газета «ЗАРЯ» 22 февраля 2020 года
Да 80-годдзя з дня нараджэння вядомага брэсцкага мастака Марата Клімава (28.2.1940 – 15.3.2019)
НАПІСАНАЕ  ЗАСТАЕЦЦА

         Марат Рыгоравіч Клімаў – мастак-манументаліст, майстар палоцен вялікіх памераў: як пейзажаў, так і партрэтаў. Маштабнасць ягоных твораў, ад якіх сыходзіць да нас адчуванне спакою, упэўненасці ў будучае, абумоўлена пачуццём вялікай любовіі да магутных сіл прыроды, да родных краявідаў,  да чалавека-стваральніка…
Маё першае знаёмства з Маратам Рыгоравічам адбылося ў школьныя гады: у дзявятым класе я пабачыўся з ім, калі мастак знаходзіўся ў адным пакоі брэсцкай бальніцы па вуліцы Леніна з маім стрыечным братам Анатолем. Потым мы яшчэ не адзін раз сустракаліся ў цэнтры горада, на вуліцы Гогаля, дзе знаходзіліся мастацка-вытворчыя майстэрні камбіната. Ну а далейшае знаёмства з Клімавым ужо працягвалася праглядам жывапісных твораў у выставачнай зале па вуліцы Савецкай спачатку ў старым двухпавярховым будынку, а потым і ў новым: у той прасторнай выставачнай зале, якая і цяпер прымае гасцінна шматлікія выставы мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Нарадзіўся Марат Клімаў 28 лютага 1940 года ў простай сялянскай сям’і ў цэнтры беларускага Палесся – у вёсцы Выганішчы Івацэвіцкага раёна. Гэтыя мясціны знакаміты незвычайна прыгожымі запаведнымі лясамі, багатымі жывёлай і птушкай, рэдкімі раслінамі. Тут жа знаходзіцца адно з самых буйных і прыгожых беларускіх азёр. Не выпадкова мясціны вакол роднай вёскі мастака Клімава з’ўляюцца цяпер філіялам Белавежскай пушчы.
Неўзабаве пасля вайны бацькі будучага мастака пераехалі ў Целяханы, гэта за 12 кіламетраў ад Выганішчаў. Насупраць хаты Клімавых жыла адзінокая мастачка. Як потым зразумеў Марат Рыгоравіч, яна не была прафесійным майстрам. Жанчына пісала алейнымі фарбамі на шкле простыя пейзажы, што карысталіся попытам у мясцовага насельніцтва. Чалавекам яна была шчырым, адкрытым. Хлопчык, які толькі пайшоў у першы клас, прыходзіў да яе амаль штодня і назіраў за працай. Паступова і сам прызвычаіўся да малявання, захапіўся гэтым заняткам, а бліжэй да заканчэння школы выразна выявіліся ягоныя мастацкія здольнасці. Марат Рыгоравіч неаднойчы згадваў, як наўздзіў настаўнікам і сябрам скапіраваў карціну Айвазоўскага “Дзявяты вал”. Маляваў будучы мастак у асноўным прыроду. Ні ў якую студыю альбо гурток хлопец не хадзіў па вельмі простай прычыне: такіх у Целяханах на той час проста не было. Тым не менш яму хапіла творчага багажу, каб пасля заканчэння школы з першага разу паступіць у Мінскую мастацкую вучэльню.          Займаўся Марат Клімаў у выдатных педагогаў – М. І. Галоўчанкі і А. М. Шаўчэнкі. Потым была вучоба ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальнага жывапісу  ў народных мастакоў Беларусі М. В. Данцыга, А. М. Кішчанкі, Г. Х. Вашчанкі. Любімыя педагогі паспрыялі развіццю прафесійных навыкаў маладога мастака, дапамагалі яму бачыць навакольны свет па-свойму, знаходзіць у ім самае галоўнае, адмысловае.
         Пасля заканчэння інстытута – а гэта было ў 1968 годзе – Марат Клімаў быў накіраваны на працу ў брэсцкія мастацка-вытворчыя майстэрні. Адразу ж усплыло пытанне: дзе жыць? Калі б адзін, аніякіх праблем не ўзнікла б, але за год да размеркавання Марат ажаніўся з маладой прыгажуй Фаінай Хватынец, а браць на кватэру сямейную пару ніхто не хацей.  Дайшло да таго, што некалькі дзён давялося начаваць на чыгуначным вакзале.
         Выручыў мастак Віктар Чарнышоў, які параіў  звярнуцца на кафедру архітэктурнага праектавання і малюнка Брэсцкага  інжынерна-будаўнічага інстытута. На шчасце, пытанне вырашылі станоўча: Марата Клімава залічылі выкладчыкам малюнка, а  сям’я атрымала месца ў інстытуцкім інтэрнаце.
         Новага спецыяліста прынялі дабразычліва. Ужо вядомыя на той час берасцейскія мастакі Мікалай Чураба, Мікалай Бялоў, Мікалай Ханаў, Ларыса Храпунова змаглі разгледзець у ім вялікі творчы патэнцыял.
А ўсяго праз год маладому выкладчыку  прапанавалі творчую майстэрню на вуліцы Карбышава. Праўда, пры ўмове, што той пяройдзе працаваць у гарадскія мастацкія майстэрні. Давялося вызначацца з выбарам, і Марат Клімаў, разважыўшы, прыняў прапанову. Адпускалі неахвотна, але і  рэктар навучальнай установы Ігар Белагорцаў, і дэкан архітэктурнага факультэта Анатоль Міцянін разумелі, што як мастак-манументаліст ён можа развівацца толькі ва ўмовах штодзённай працы, выконваючы профільныя заказы, якіх на той час не бракавала.
За гады працы ў мастацка-вытворчым камбінаце Марат Рыгоравіч стварыў вялікую колькасць манументальных работ для розных прадпрыемстваў (шмат працаваў сумесна з  Уладзімірам Нікалаевым). Назавем асноўныя з іх: вітражы для Брэсцкага музыкальнага вучылішча, кінатэатраў “Беларусь” і “Мір”, Палаца культуры прафсаюзаў у Брэсце; мазаіка на фасадзе Дома культуры; сграфіта на фасадзе БПТУ №88 у Пінску, на Доме культуры ў Маларыце і фасадзе дзіцяга садка ў Кобрыне…  Вясёлкавыя вітражы, сграфіта і мазаікі майстра і да гэтага часу  ствараюць непаўторную атмасферу ўтульнасці інтэр’ераў і экстэр’ераў у самім Брэсце і ў самых розных кутках нашай вобласці.
Творчая і грамадская праца Марата Клімава (з 1982 па 1989 год ён з’яўляўся старшынёй мастацкага савета камбіната) была адзначана высокай дзяржаўнай узнагародай – ордэнам “Знак Пашаны”.
         Адначасова з выкананнем манументальных работ Марат Рыгоравіч займаўся станкавым жывапісам, рэгулярна ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і абласных выставах. Першай  жывапіснай працай, якая была выкананая ў Брэсце, стаў “Дыпломнік”. Гэта аўтапартрэт, напісаны на фоне аўтарскага вітража пад час абароны дыпломнага праекта.
         У сваёй творчасціМарат Клімаў часцей за ўсё звяртаўся да жанру пейзажа.Велічнасць і спакой беларускай прыроды перадаюць карціны “Замкавая гара ў Навагрудку”, “Восень. Рака Мухавец”, “Родная зямля”. Тонкая, кранальная душа прыроды адчуваецца ў палотнах “Восеньскае золата”, “Маладыя сосны”, “Зімні дзень”…
А яшчэ мастак вельмі любіў маляваць ваду, яна прысутнічае на многіх ягоных  палотнах – крыштальная, блакітная, ружовая, крынічна-празрыстая, гаючая і жывая, да якой так і хочацца дакрануцца даланёю (“Абвадны канал у крэпасці”, “Стаў”, “Рака Лясная”). Не ў меншай ступені натхняла творцу і глыбіня блакітнага неба, у якім праплываюць лёгкія аблокі-вандроўнікі.
Прырода на карцінах паказана ў любую пару года і ў розны час сутак: яны непаўторна перадаюць усход і заход сонца, колер ранішняй і вячэрняй зары.
Не цураўся Марат Рыгоравіч і партрэтнага жанру. Яму ўдавалася тонка і праўдзіва перадаваць характар асобы, яе духоўную напоўненасць. Менавіта такім атрымаўся партрэт старэйшага сына Алега, які мастак назваў “Натхненне”. У творчым арсенале жывапісца партрэты любай жонкі, дзяцей і ўнукаў.
Будучы сам нядрэнным спартсменам, бацькам вядомага футбаліста Алега Клімава, які іграў у брэсцкім “Дынама” і іншых клубах, шмат жывапісных твораў Марат Рыгоравіч прысвяціў спорту. Дастаткова назваць палотны “Хакеісты”, “Востры момант”, “У прарыў”, “Разборка”. Яны дакладна адлюстроўваюць псіхалогію спорту, яго гармонію і прыгажосць. Нездарма ў 2007 годзе мастак быў адзначаны дыпломам Нацыянальнага алімпійскага камітэта за ўдзел у творчым праекце “Алімпійскі спорт у мастацтве”.
Марат Клімаў многа падарожнічаў па Беларусі, неаднойчы ўдзельнічаў у міжнародных пленерах. У апошнія гады жыцця ён падрыхтаваў шмат эскізаў для напісання вялікіх палоцен, прысвечаных народным святам. Мастак меркаваў яшчэ доўга працаваць, меў шмат творчых планаў. Напрыканцы юбілейнага года ён марыў правесці  персанальную выставу, дзе збіраўся паказаць і новыя палотны. На жаль, не паспеў… А да свайго ўзросту Марат Рыгоравіч адносіўся па-філасофску: чалавек смяротны, а зробленае ім будзе жыць.
Амаль год прайшоў, як не стала мастака. Ужо без яго брэсцкая абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў адзначыла свой 70-гадовы юбілей, а старажытнае Берасьце – Міленіум.Час няспынна плыве наперад, бы тая вада, што на палотнах творцы. Але застаецца вечнай зямля бацькоў і дзядоў, застаецца родная Берасцейшчына, услаўленая ў творах Марата Клімава.

                                                                                                   Леанід  ВАЛАСЮК

.