Николаев Владимир Александрович
Уладзімір Нікалаеў
27.06.1939, г. Адэса, Україна – 21.04.1997. Скончыў Адэскае мастацкае вучылішча (1960), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1967). Вучыўся ў А.Марыкса. Удзельнік мастацкіх выставак з 1968 г. Працаваў ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе, а таксама ў галіне сцэнаграфіі. Асноўныя творы: вітражы ў спарткомплексе пед. Інстытута імя А.Пушкіна, рэстаране “Масква”, музеі “Брэсцкая крэпасць-герой”, кінатэатры “Беларусь” (усе ў г. Брэсце), мазаіка на будынку “Палессеводбуда” ў г. Пінску (усе ў сааўт.); палотны “Замак ў Негліцы”, “Пагранічнікі”, “У імя жыцця”, “Манумент будуецца”; афармленне спектакля “Чырвоная шапачка” Я.Шварца, “Гросмайстарскі баль” І.Штэмлера. Член БСМ з 1977 г.
Uladzimir Nikalaeu
27.06.1939, Adesa, Ukraine – 21.04.1997. He finished Adesa Art College (1960), graduated from Byel. Theatre and Art Institute (1967), studied under the guidance of A.Maryks. Since 1968 he took part in art exhibitions. He worked in monum.-decorative and easel painting, also in the field of scenography. Since 1977 he is a member of BUA.