Малахов Борис Николаевич
Барыс Малахаў
Нарадзіўся 28.12.1950, г. Пружаны Брэсцкай вобл. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (архітэктурны ф-т, 1974). Працуе ў галінах мастацкага праектавання і комплекснага афармлення адм. і грамадскіх будынкаў, музейных экспазіцый, міжнародных фотавыставак. Асноўныя творы: мастацкія канцэпцыі і праекты афармлення музея «Захаваныя мастацкія каштоўнасці», Дома грамадзянскіх абрадаў, музея «Цэнтр-хлеб» у калгасе «Савецкая Беларусь» Брэсцкай вобл. (усе ў сааўт.); дзіцячай музыкальнай школы ў г.п. Ружаны, Дома культуры ў г. Івацэвічы; фотавыстаўкі ў Доме савецкай навукі і культуры ў Варшаве (Польшча), міжнароднай выстаўкі плаката “Інтурыст”. Член БСМ з 1994 г.
Barys Malakhau
Born 28.12.1950, Pruzhany, Brest reg. He graduated from Brest Engeneering and Building institute (faculty of architecture, 1974). He works in the field of art projecting and complex design of public buildings, exhibitions. Since 1994 he is a member of BUA.