Анатолий Александрович Концуб

Анатолий Александрович Концуб

Известный белорусский художник, работающий в керамике и живописи.
Родился 13 июля 1949 года в д.Колки Брестской обл. Детские и школьные годы прошли на Полесье, в г.Давид-Городке.
В 1966-1971гг. учился в Белорусском государственном театрально-художественном институте (ныне Белорусская академия искусств) на отделении керамики и стекла.
С 1971 года живёт в Бобруйске. Более тридцати лет преподавал в Бобруйском профессионально-техническом художественном училище, где организовал подготовку специалистов по художественной керамике. Затем работал в Бобруйских художественно-творческих мастерских.
С 1976 года — постоянный участник городских, областных, республиканских, всесоюзных и зарубежных выставок в городах Бобруйск, Могилев, Минск (Беларусь), Москва (Россия), Габрово (Болгария), Варшава, Торунь (Польша), Линц (Австрия).
Персональные выставки: Минск, Могилев, Бобруйск, Слуцк, Солигорск, Жлобин, в Пекине и Шанхае (Китай), в Астане (Казахстан), в Душанбе (Таджикистан), в Сент-Эмилионе (Франция), в здании Европарламента (Брюссель, Бельгия).
Участник международных пленэров по керамике и живописи в Беларуси, Украине, России, Болгарии, Польше.
Персональные выставки: в Гомеле, Санкт-Петербурге, Братиславе.
С 1980г. член Союза художников СССР, ныне член Белорусского союза художников.
Заслуженный работник народного образования (1991г.).
Член-корреспондент Международной академии культуры и искусства (Москва).
На международной выставке «Гармония-Азия» в Шанхае награждён золотой медалью.
Произведения А.Концуба хранятся в Национальном художественном музее Беларуси, в собрании Белорусского союза художников, в Могилёвском художественном музее им. П.Масленникова, в музеях и частных собраниях Беларуси, России, Польши, Болгарии, Австрии, США.

Нарадзіўся 13 ліпеня 1949 года ў вёсцы Колкі Мярлінскага сельскага Савета Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці).
Маці, Ніна Кандрацьеўна, працавала краўчыхай, а бацька, Аляксандр Васільевіч Концуб, – рабочым. З 1962 года Мерлінскі сельскі Савет і яго населеныя пункты скасаваны ў сувязі са стварэннем ваеннага палігона, жыхары былі пераселены ў іншыя вёскі Століншчыны, сям’я Концубаў пераехала ў г. Давыд-Гарадок.
Анатоль Концуб у 1966 годзе закончыў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка. Школьнікам захапляўся паэзіяй, чатыры гады наведваў гурток выяўленчага мастацтва, якім кіраваў разьбяр па дрэве Канстанцін Кандратавіч Казёлка (1915–1989), заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Пасля вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні керамікі і шкла ў Ф. Зільберга, М. Бяляева, Т. Парашняка.
З 1971 года Анатоль Аляксандравіч жыве ў г. Бабруйску. Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Бабруйскім прафесійна-тэхнічным мастацкім вучылішчы № 15, дзе арганізаваў падрыхтоўку спецыялістаў па мастацкай кераміцы. У 1991 годзе яму дадзена званне “Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР”. Затым А. А. Концуб працаваў у Бабруйскіх мастацка-творчых майстэрнях.
А. А. Концуб з 1976 года з’яўляецца пастаянным ўдзельнікам гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выстаў у Бабруйску, Магілёве, Мінску, Маскве, Габраве (Балгарыя), Варшаве і Торуні (Польшча), Лінцы (Аўстрыя) і інш. Адбыўся шэраг (каля 20) персанальных выстаў мастака, у т. л. у студзені 2010 года ў Мінску, у маі 2013 года ў Пекіне (Кітай), у ліпені – жніўні таго ж года – у Санкт-Пецярбургу.
З 1980 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Сярод асноўных твораў: кампазіцыі «Куфэркі і скрыначкі», «Папараць-кветка», «Элегія»; дэкаратыўныя пласты «Максім Багдановіч», «Ражаство» (абодва 1976 г.), «Вернісаж» (1979), «Тэмы аднаго вечара» (1982), «1941 год» (1984), «У гасцях у Вівальдзі» (1988), дэкаратыўнья скульптуры «Вясна і Восень» (1980), «Кветка папараці» (1985); вазы «Спадчына» (1978), «Горад» (1980), «Зімовыя» (1990-я гг.) і інш.
У апошнія гады Анатоль Концуб усё болей працуе ў жывапісе. У сваіх творах мастак пазбягае адназначнасці і спрошчанасці, у іх відавочнае – таямніча і паэтычна, а фантастычнае – натуральна і нават будзённа. Малаўласцівая жывапісу схільнасць да сюжэта апраўдваецца шчырасцю думкі і патокам імправізацый. Простыя і выгнутыя лініі, чыстыя плямы колеру, стараннасць выканання, мноства цытат і паўтораў ствараюць уласную непаўторную мову мастака, цудоўную аўру яго твораў.
Творы А. А. Концуба знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава, музеях замежных краін, а таксама ў прыватных калекцыях.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Трапец В. Ю., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі