Фетисова Анастасия Ивановна

Фетисова Анастасия Ивановна

Нарадзілася 22.05.1951, г. Брэст.  Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1982). Вучылася ў С.Баткоўскага, А.Семілетава, Л.Міронавай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1982 г. Працуе ў станковым жывапісе, дэкаратыўна-прыкл (эмалі) і афармленчым мастацтве. Асноўныя творы: палотны “Сіняя птушка над Брэстам”, “Брэст старажытны”, “Горад дзяцінства”; серыя “Міражы над старажытным Брэстам”; цыклы эмаляў “Вокны Брэста”, “Гісторыя Гродна”, “Шлях на Галгофу”, “Пінску 900 гадоў”. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі “Брэсцкая крэпасць-герой”. Член БСМ з 1991 г. Жыве ў г. Брэсце.