Соколов Анатолий Петрович

Соколов Анатолий Петрович

Анатоль Пятровіч Сакалоў нарадзіўся 4 чэрвеня 1949 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці).

У 1974 годзе Анатоль Сакалоў закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Л. К. Глебава,
у 1985 годзе – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў прафесара Гаўрылы Вашчанкі (1928–2014). Працуе ў станкавым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе.
З 1984 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.

Анатоль Пятровіч жыве ў Брэсце, з 1986 года працаваў у камбінаце “Мастацтва”, выкладаў малюнак у Брэсцкiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце.

Асноўныя творы А. Сакалова: энкаўстыка “Нацюрморт” у Брэсцкім ГПТВ № 26, вітраж “Хлеб” у Брэсцкай раённай бальніцы, мазаіка фрыз у Брэсцкім ЗАГСе, роспіс у паліклініцы МУС г. Брэста, сграфіта ў Пінскай гарадской бібліятэцы, жывапісныя палотны “Лістапад”, “Апошні снег”, “Ружы”.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Творы Анатоля Сакалова знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і прыватных калекцыях. У пастаяннай экспазіцыі Брэсцкага мастацкага музея дэмаструецца твор А. Сакалова “Партрэт маладога чалавека”.

 

Зима