Толмачев Михаил Сергеевич

Толмачев Михаил Сергеевич


Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў нарадзіўся 6 студзеня 1922 года ў Алтайскім краі ў вялікай сям’і праваслаўнага святара, быў адзінаццатым дзіцём. Сям’я жыла ў Навасібірску, Ленінградзе. У дзяцінстве ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, майстраваў авіамадэлі. Разам са старэйшай сястрой, якая і прывіла яму любоў да жывапісу, падоўгу маляваў куткі Пецяргофа, Петрадварца, скульптуры Летняга саду. У школе вучыўся добра, ахвотна, сярэднюю школу закончыў з залатым медалём.

У 1940 годзе Міхаіл Талмачоў паступіў у Ленінградскі марскі інстытут інжынераў воднага транспарту, тады ж упершыню прыняў удзел у мастацкай выставе. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, 23 чэрвеня 1941 года пайшоў добраахвотнікам на фронт. Быў накіраваны ў асобную парашутна-дэсантную брыгаду пры штабе Ленінградскага, а затым Карэльскага фронту. Ваяваў у Запаляр’і, у 1944 быў цяжка паранены. Пасля выхаду са шпiталя закончыў курсы малодшых лейтэнантаў, быў камандзіраваны на Далёкі Усход. На вайне страціў двух братоў. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі. На фронце маляваў сваіх таварышаў па зброі, але ні адзін блакнот таго часу не захаваўся.

Пасля вайны М. С. Талмачоў у званні капітана працягваў службу ў Савецкай арміі, у 1952 годзе пераведзены ў Брэст, займаў пасаду начальніка штаба батальёна, танкавага палка. Давялося прыняць удзел у выпрабаваннях атамнай зброі на Тоцкім палігоне Арэнбургскай вобласці (1954). Па стане здароўя звольнены з арміі ў 1955, застаўся жыць і працаваць ў Брэсце.

У 1955–1976 гадах Міхаіл Талмачоў вёў студыю выяўленчага мастацтва ў Брэсцкім гарадскім Доме піянераў і школьнікаў. У 1966 годзе з чырвоным дыпломам завочна закончыў мастацка-графічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута. У 1972 годзе Міхаілу Сяргеевічу было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР». У 1976–1982 гадах выкладаў жывапіс і малюнак у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце, меў пасаду дацэнта кафедры малюнка і гісторыі мастацтва. Адначасова выкладаў у дзіцячай мастацкай школе, якой кіраваў Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў.

Міхаіл Сяргеевіч заўжды з павагай адносіўся да навучэнцаў, да сваіх калег, цаніў у людзях дабрату і шчырасць. Ён заўсёды быў стрыманым, меў здольнасць прыняць адзіна правільнае рашэнне ў любых абставінах. Галоўнай сваёй задачай мастак-педагог бачыў найперш за ўсё выхаванне самастойнасці ў дзяцей і студэнтаў, развіццё творчай індывідуальнасці. Быў добрым дарадцам сваім студэнтам, былым студыйцам і ўсім, хто звяртаўся за дапамогай.

У 1982 годзе М. С. Талмачоў стварыў дзіцячую студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Брэсцкім абласным Палацы культуры прафсаюзаў. Накірункі дзейнасці студыі: рысунак, графіка, жывапіс, лепка. Навучэнцы шмат разоў удзельнічалі ў міжнародных конкурсах дзіцячага выяўленчага мастацтва (Польшча, Германія, Японія). У 1984 годзе студыі прысвоена званне «ўзорнай». Сярод выпускнікоў ёсць архітэктары, афарміцелі, настаўнікі малявання.

У М. С. Талмачова была асаблівая манера работы з дзяцьмі, цэлая сістэма. Ён у кожным дзіцяці бачыў уласнае «я», паважаў яго годнасць, яго тварэнні. Не прызнаваў адмоўных ацэнак і працаваў вельмі карэктна, адчуваючы душу кожнага дзіцяці. Сярод вучняў М. С. Талмачова прафесійныя мастакі: Мiкалай Нерадзюк, Леў Алімаў, Мiкалай Кулакоў, Георгiй Нiчыпарук, Аляксандр Сяргееў, Уладзімір Тулупаў, Леанід Валасюк і інш. 7 мая – 30 чэрвеня 1996 года ў «Музейнай гасцёўні» Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея працавала выстава «Майстар і вучні», прысвечаная 40-годдзю педагагічнай дзейнасці М. С. Талмачова.

Пасля 1997 года кіраваць студыяй стала дачка – Галіна Міхайлаўна Талмачова, архітэктар па адукацыі.

Міхаіл Сяргеевіч – адметны майстар нацюрморта. Шмат працаваў акварэллю, але з усіх фарбаў прыярытэт аддаваў пастэлі. Рэгулярна ўдзельнічаў у абласных i рэспубліканскіх выставах. У 1977 годзе ў інжынерна-будаўнічым інстытуце адкрылася першая персанальная выстава М. С. Талмачова, на якой дэманстраваліся 30 твораў. Персанальныя выставы былі ў Брэсце (1982, 1987, 1992), Мінску (1987), Любліне (1989). 3 чэрвеня 1994 года ў брэсцкай мастацкай галерэі «Беларт» была адкрыта чарговая выстава Міхаіла Талмачова. Творы мастака захоўваюцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, прыватных калекцыях.

М. С. Талмачоў памёр 24 лістапада 1998 года, пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

  1. Валасюк, Л. Мастак-педагог Талмачоў Міхаіл Сяргеевіч // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры i дойлiды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 12–13.
  2. Волосюк, Л. «В завесе времени и сна…» : памяти М. С. Толмачева : [стихи] // Под знаком Стрельца : стихи / Леонид Фёдорович Волосюк. Брест, 2001. С. 20.
  3. Студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры прафсаюзаў: [кiраўнiкi: М. Талмачоў, Г. Талмачова] // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 593.
  4. Курниц, Т. Я рисую солнце… : [о работе изостудии Дворца культуры профсоюзов под руководством Галины Толмачёвой] / Т. Курниц // Брестский курьер. 2000. № 48. С. 12.
  5. Толмачев Михаил Сергеевич : [(1922–1998), некролог] // Вечерний Брест. 1998. 27 ноября. С. 4.
  6. Логашева, Ю. Рисуйте, вы талантливы! : [об участии в различных международных конкурсах рисунка народной детской изостудии Брестского ДК профсоюзов, руководитель М. С. Толмачев] / Ю. Логашева // Вечерний Брест. 1998. 13 ноября. С. 2.
  7. Зырко, Н. Юные художники из Бреста покоряют мир : [о детской изостудии Брестского ДК профсоюзов, руководитель М. С. Толмачёв] / Н. Зырко // Брестский курьер. 1995. 7–13 сентября. С. 5.
  8. В изостудии М. Толмачёва : [информация о награждении учащихся изостудии, победивших на конкурсе в Германии] // Вечерний Брест. 1995. 24 февраля. С. 1.
  9. Глущенко, Т. Полигон — не палитра, а средство испытания : [о художнике М. С. Толмачёве, участнике испытания атомной бомбы на Тоцком полигоне; фото] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 1994. 26 августа. С. 2.
  10. Архипова, А. Быль о золотом яблочке : [об успехах учеников изостудии М. С. Толмачёва] / А. Архипова // Заря. 1994. 13 августа.
  11. Беркут, О. За мольбертом — Михаил Сергеевич : [о выставке М. С. Толмачева в брестском салоне «Беларт»] / Ольга Беркут // Вечерний Брест. 1994. 3 июня. С. 1.
  12. Михаил Толмачев. Аква вита : [информация об открытии выставки в галерее «Беларт»] // Брестский курьер. 1994. 2 июня. С. 1.
  13. Толмачёв, М. С. Увидеть свой мир : [руководитель детской изостудии Бресткого ДК профсоюзов о своей работе с детьми] / М. С. Толмачёв ; беседовала Светлана Яскевич // Заря. 1993. 22 мая.
  14. Толмачев, М. С. «Научитьничему нельзя, можно только научиться» : [творческие и педагогические взгляды брестского художника-педагога] / М. С. Толмачёв ; подготовила Валентина Козлович // Брестский курьер. 1993. 14–20 мая. С. 6.
  15. Максимовский, Г. Позвольте поднять Вашу кисть… : [о выставке М. С. Толмачёва] / Г. Максимовский // Заря. 1992. 24 марта.
  16. Светленькая, Н. Здесь без экзаменов берут : [о детской изостудии М. С. Толмачёва] / Н. Светленькая // Размова. 1992. № 2.
  17. Лисичек, Т. Талант, рождённый в тишине : [об изостудии Брестского ДК профсоюзов] / Т. Лисичек // Знамя юности. 1991. 27 декабря.
  18. Чабанюк, А. «Песня Белоруссии» — в Токио : [о победительнице международной выставки детского рисунка в Японии брестчанке Наталье Саляманович и руководителе изостудии М. С. Толмачёве] / А. Чабанюк // Заря. 1991. 3 сентября.
  19. Мир прекрасного… : [о брестской изостудии под руководством М. С. Толмачёва] // Народная трыбуна. 1991. 4–10 сакавiка. С. 6.
  20. Ткачук, Ж. Рисуют дети : [о детской изостудии Брестского ДК профсоюзов, руководитель М. С. Толмачёв] / Ж. Ткачук // Заря. 1990. 25 октября.
  21. Васілеўскі, П. Дзеці больш чым ста краiн… :[юныя мастакі студыі Брэсцкага ПК прафсаюзаў упершыню бралi ўдзел у Сусветным конкурсе дзіцячых малюнкаў у Токіа (Японія); малюнкi І. Клімовіч, У. Бяляева і У. Абрамава адзначаны залатымі медалямі, яшчэ 6 работ удастоены сярэбраных і бронзавых узнагарод] / П. Васілеўскі // Мастацтва Беларусі. 1989. № 11. С. 77.
  22. Мир глазами юных : [о детской изостудии Брестского Дворца культуры профсоюзов] // Заря. 1987. 12 марта.
  23. Толмачев, М. Прекрасное есть жизнь : [о брестском художнике Н. Д. Чурабо] / М. Толмачев // Заря. 1982. 10 августа.
  24. Голицин, В. Через всю жизнь : [о художнике М. С. Толмачеве; фотопортрет, две линогравюры] / В. Голицин // Заря. 1980. 12 июля.


«Ворота в крепость», 1992
Бумага, линогравюра 49 х 59 см