Довбуш Леонтий Андреевич

Довбуш Леонтий Андреевич

о художнике

(1935-2002 гг.)

Родился 1 сентября 1935 года в селе Поповцы Винницкой области (Украина) в семье рабочих.
Желание рисовать с самого раннего детства было ежедневной потребностью. 
В Белоруссии с 1957 года. Здесь формировался как художник, пройдя большую жизненную школу.
1957 — 1963 годы — город Кобрин. Преподаватель черчения и рисования в школе, руководитель детской студии изобразительного искусства в Доме пионеров.
Участие в городских выставках, первые успехи, рост творческого мастерства.
1959-1962 годы — учился на факультете рисунка и живописи Всесоюзного заочного народного университета имени Н. К. Крупской в Москве.
Работал в области сценографии, станковой живописи, в жанрах картины, портрета и натюрморта, а также в графике.
С 1963 года — старший художник-декоратор Брестского областного драматического театра. Поставил ряд спектаклей в качестве художника-постановщика в Брестском театре драмы. Работая в театре, Довбуш создал целую галерею портретов артистов. В настоящее время они находятся в фондах Брестского областного краеведческого музея. Большой интерес представляют портреты артистов, исполнявших героические роли в пьесе Губаревича «Брестская крепость».
С 1966 года — член Белорусского Союза театральных деятелей.
С 1968 года — участник областных, республиканских, всесоюзных и международных художественных выставок.
1978 год — персональные выставки в Минске, Слуцке, Бресте.
1978 год — творческая поездка на Кубу.
1981 год — персональная выставка в городе Минске.
С 1991 года— член Белорусского Союза художников.
1993 — 1995 годы — Польша. Работа в Люблине, в театре имени Юлиуша Остервы.
Майданек — выставка серии работ «Живи и помни». Награжден бронзовой медалью.
1994 год —Прага (Теразин). Персональная выставка графики «Живи и помни».
Художник Л. А. Довбуш открыл одну из самых драматических страниц – уничтожение брестского гетто фашистами в 1942 году. Коллега из Англии Р. Дотт, потрясенная произведениями из этой серии, искренне пожелала художнику: «Пусть святой дух ведёт вас всегда по дороге мира, добра, дружбы со всеми расами и религиями».
После этой выставки Л. А. Довбуш с легкой руки журналистов был назван «народным дипломатом».
Произведения находятся в музеях и картинных галереях Беларуси, а также в частных собраниях ряда зарубежных стран.

Дом на углу. 1994г. 300×259

Дома у старого рынка. 1992г. 300×211
СВЕТЛЫ  ТАЛЕНТ  МАСТАКА  Лявонція  ДОЎБУША (1935 – 2002)
(Да 85-годдзя з дня народзінаў)

      У гісторыі выяўленчага мастацтва Берасцейшчыны ягонае імя застанецца ў памяці найперш тым, што Лявонцій Андрэевіч шмат сваіх графічных твораў прысвяціў роднаму гораду Брэсту: ягоным старым вулачкам, дварам, адно-двухпавярховым старым пабудовам – дамам. Мастак у сваіх акварэлях перадаў дакладна дух таго пасляваеннага часу, калі старыя дамы не знішчаліся, як у цяперашнія апошнія гады пад шыльдаю “рэканструкцыі цэнтра горада”, а ў іх жылі людзі, якія аднаўлялі горад, будавалі новыя раёны, людзі, якія па-сапраўднаму любілі і шанавалі  родны горад Брэст.
   На пачатку восені 1 верасня споўнілася б 85 гадоў  Лявонцію Андрэевічу ДОЎБУШУ – берасцейскаму мастаку, пра  якога нібыта пачалі ўжо забываць, успамініючы зрэдку ў сеціве альбо сярод калег пры якой-небудзь нагодзе. Але я ўспамінаю яго, старэйшага таварыша, кожны раз, калі праходжу ці праязджаю па вуліцы 17 Верасня (!) абласнога цэнтра, на якой знаходзілася ўтульная творчая майстэрня мастака (прыбудова, прыстасаваная пад невялікае і прывабнае памяшканне) якраз насупраць былой рэдакцыі газеты “Брестский курьер». Нахіляючыся долу,  стаіць там рабіна: высокая, спакойная, прывабная сваёй простай прыроднай прыгажосцю… і ўжо пачырванелая, кідкая…
   Неаднаразова даводзілася бываць у той майстэрні  ў  Лявонція Андрэевіча ў гасцях з архітэктарам Леанідам Валахановічам, заходзіць з якой простай прычыны самому. Заўжды здаралася прайсці ля той рабіны, якая і да гэтага часу захоўвае ў сваім чэраве гукі шагоў  мастака Лявонція Доўбуша, які любіў няспешнаю хадою “блукаць” па старых вулачках цэнтра горада ў белым кепі з сівой барадою,  пазіраючы на навакольны свет сваімі блакітнымі ўважлівымі вачыма.
   Лявонцій Андрэевіч Доўбуш нарадзіўся 1 верасня 1935 года ў сяле Папаўцы Капайгарадскага раёна Вінніцкай вобласці (Україна) у рабочай сям’і. Дзяцінства прыпала на суровыя гады Другой сусветнай вайны. У свій час вучыўся ва Ўсесаюзным завочным народным універсітэце імя Н. К. Крупскай у Маскве (1959-1962). З 1957 года лёс звязаў Лявонція Доўбуша з Берасцейшчынай: у горадзе Кобрыне ён працаваў напачатку выкладчыкам чарчэння і малюнка ў школе, кіраваў дзіцячай студыяй выяўленчага мастацтва ў кобрынскім Доме піянераў і школьнікаў. З 1963 года, перабаўшыся ў абласны горад, працаваў мастаком-дэкаратарам Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі. З 1968 года пачаў удзельнічаць у абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставах. З 1966 года з’яўляўся членам Беларускага саюза тэатральных дзеячоў, з 1991 – членам Беларускага саюза мастакоў.
   Гледзячы на невялікіх памераў графічныя аркушы, не перастаеш здзіўляцца таму, як палюбіў мастак “стары” горад, яго цэнтр з непаўторнымі дворыкамі. Відаць, не дарма ж ён жыў у цэнтры нашага Брэста.
   “Двор па вуліцы Савецкай”, “На рагу вуліц Савецкая і Будзённага”, “Двор ля кінатэатра “1 Мая”, “Дом на рагу вуліц Савецкая і Пушкінская”… Гэтыя творы заварожваюць гледача, аматара мастацкіх твораў, сваёй дасканаласцю выканання, духам старога горада, укладзенай у творы тонкай душою і трапяткім сэрцам.
   Мастак стварыў адухатвароны і рамантычны вобраз Брэста на больш за сто акварэльных аркушах. Асабліва зараз, калі ўжо шмат якіх куточкаў старога горада не стае, тыя акварэлі набылі асаблівую гістарычную каштоўнасць. На адной з іх бачны і сам аўтар, які дакладна вымалёўвае гарадскі дворык. Такім мы і памятаем Лявонція Доўбуша – мастака ў белым адзенні з сівой акуратнай бародкаю і такімі ж сіва-белымі валасамі (у халодную пору года апранаўся ў чорнае). Мастак у белым праходзіў па вулачках і дварах горада як анёл-вартаўнік, анёл-ахоўнік… Ён сваёй прысутнасцю ўтвараў асобную аўру цэнтра горада, надаваў сваімі творамі рознакаляровасць абласных і гарадскіх, персанальных выстаў.
   Лявонцію Андрэевічу было што паказаць нават толькі па выніках паездак у Індыю, Мексіку, на Кубу – у той памятны час далёкія і маладаступныя для савецкіх людзей экзатычныя краіны. Але  тыя акварэлі і накіды, замалёўкі мелі выгляд чарговай справаздачы, водгукі на тыя ўражанні, што набыў пад час паездак за мяжу: “З кубінскіх успамінаў”, “Па Індыі”, “З мексіканскага альбома”, “Балгарскія замалёўкі”, “З румынскага альбома”, “Вільнюскія эцюды”… Геаграфія яго вандровак здзіўляла. Падавалася, што ён працуе не ў абласным тэатры мастаком-дэкаратарам, а ў нейкім экскурсійна-турыстычным бюро гідам па замежных краінах…  Уражанняў ад замежных паездак у Лявонція Доўбуша хапала на доўгія гады творчай працы (рэдка якім мастакам у тыя савецкія часы даводзілася так часта бываць за мяжою!).
   Берасцейшчына з унікальнымі помнікамі архітэктуры, прасторы Беларусі натхнялі яго на акварэльныя серыі “Маё Палессе”, “Па літаратурным мясцінам Беларусі”, “Брэсцкая крэпасць-герой”.  Уражанні з замежных паездак зрабілі для мастака добрую справу: непаўторнасць краявідаў Берасцейшчыны і Беларусі ў параўнанні з замежжам ўвогуле абвастрала новыя пачуцці, натхняла і на творчыя серыі акварэляў роднай стараны, якой стала для яго з часам Берасцейшчына.
   Яшчэ адзін значны ў творчасці мастака цыкл акварэляў “Жыві і памятай” быў прысвечаны памяці ахвяр яўрэйскага гета ў Брэсце, якое было знічтожана ў 1942 годзе, водгукі якога не так даўно адбіліся ў вядомых падзеях не так даўно ў 2018-19 гадах. Творы мастака здзіўляюць глубіной філасофскага гучання. Цыкл тых акварэляў зацікавіў людзей не толькі ў Беларусі, але і быў прадстаўлены ў польскім Майданэку, у Германіі, Чэхіі, Ізраілю… Людзі з хваляваннем і ўдзячнасцю прымалі тую перасоўную выставу. Гэты цыкл акварэляў адлюстраваў трагічны лёс яўрэйскага народа. А мастак сваімі творамі яшчэ раз напомніў людзям пра вышэйшыя каштоўнасці чалавечага жыцця… На творах гэтай серыі асабліва ўражваюць вочы старых, жанчын, дзяцей: вочы, у якіх нясцерпны боль, пакуты, мальба, надзея…
   На працягу свайго жыцця Лявонцій Доўбуш пэўны час — 33 гады — працаваў мастаком-дэкаратарам у Брэсцкім абласным драмтэтры імя Ленінскага камсамола Беларусі (цяпер – акадэмічны тэатр драмы). Ствараючы дэкарацыі па эскізах вядомых мастакоў, удасканальваў адначасова і сваё майстэрства, а ў вольны час знаходзіў натхненне і працаваў у сваёй утульнай майстэрні па вуліцы 17 Верасня.
   Творы Лявонція Доўбуша знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША, Велікабрытаніі, Ізраіля, Мексікі, Кубы, Індыі і іншых краін свету…
   Некалі вядомы майстар сцэны і кіно Зіновій Герд сказаў пра вядомага мастака Берасцейшчыны Лявонція Доўбуша: “Яго акварэлі створаны вялікім пачуццём дабраты, пяшчоты, таленту. У іх самота, народныя пакуты і ўсплеск музыкі і сонца. Гэта вялікая годнасць мастака-філосафа”.
   Мастак пакінуў нас у кастрычніку 2002 года. Барвовая рабіна сваім восеньскім полымем гронак аплаквала страту на вуліцы 17 Верасня горада Брэста ля дома, у якім працяглы час знаходзілася творчая майстэрня мастака.
   Жыццё працягваецца, а памяць жыве ў сэрцах тых людзей, хто быў і застаецца неабыякавым да творчасці адметнага берасцейскага мастака Лявонція Доўбуша.

                                Леанід  ВАЛАСЮК, г. Брэст

Координаты захоронения: 52.124271, 23.7342


Гарадскі пейзаж. Брэст.

Дом па вул. Леванеўскага. Брэст.
В

З паэтам Яўгенам Яўтушэнкам.