Данелия Пётр Алексеевич
Родился в г. Махачкала, Дагестан, в 1920. Учился в «Московское академическое художественное училище памяти 1905 года» (1938-1939). Участник финской и Великой Отечественной войны.
Художник-живописец и портретист, мастер фигуративной картины и автор скульптурных работ и медалей.
Работал в жанрах лирического и эпического пейзажей, а также картины, портрета и натюрморта, в монументальной росписи, скульптуре.
Участвовал в выставках: республиканских, всесоюзных, зарубежных и международных (с 1945). Основные произведения — «Каземат Брестской крепости», «Ноябрьский ветер», «Плывут облака» (1957), «К вечеру», «Дорога к Березовской ГРЭС», «Проясняется» (1963), «Моя Брестчина» (1965), «По холмам» (1966), «Вновь весна», «Морщины земли» (1967), «Курганы Ленинских Горок», «священная память» (1969), «На родине Ильича» (1970); бюст-памятник комсомольцу-подпольщику С. Богданчуку (1970); две памятные юбилейные медали, посвященные 20-летию героической обороны Брестской крепости и 950-летию Бреста.
В 1949 был принят в Союз Советских художников Белоруссии.
1947-1967 депутат горсовета.
Руководитель студии при областном Доме народного творчества.
1961-1971 — главный художник города.
1971-1977, 1992-1994 г.—председатель правления Брестской областной организации союза художников БССР.
Награжден медалями и двумя Почетными грамотами Верховного совета БССР.
Заслуженный деятель искусств Беларуси (1995)
Произведения находятся в Национальном художественном музее Беларуси, Музее современного изобразительного искусства в Минске, фондах Белорусского союза художников и Министерства культуры России, Брестском краеведческом музее.
ум.6 октября 2012 года
Вечерний Брест 16 октября 2014
Некролог naviny.by
Некролог tut.by
газета «ЗАРЯ» 18 января 2020 года
Да 100-годдзя з дня нараджэння Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Пятра Аляксеевіча ДАНЭЛІІ (23.1.1920 – 6.10.2012)
З ПАКАЛЕННЯ ПЕРШААДКРЫВАЛЬНІКАЎ
З гэтым непераўзыдзеным майстрам пэндзля заўжды прыемна было сустракацца ці то на ягоным рабочым месцы, ці то на адкрыцці мастацкіх выстаў або проста на вуліцах роднага горада. Памятаецца, як недзе на пачатку 80-х гадоў Пётр Аляксеевіч з гумарам сказаў пра мяне: “Гэты малады чалавек не хоча стаць мастаком!..”Тады я мо і пакрыўдзіўся, а цяпер разумею: гэта было не што іншае, як настаўленне майстра: каб стаць і быць мастаком, трэба штодзённа і шмат працаваць…
Дзяцінства і юнацтва Пятра Данэліі прайшлі ў Дагестане, у горадзе Махачкале, дзе ў 1937 годзе ён скончыў школу-дзесяцігодку, і на радзіме маці на Валгаградчыне. Зямля, на якой нарадзіўся і жыў у маладыя гады, раскрыла перад Пятром Аляксеевічам глыбокія вытокі рускай класічнай школы пейзажу. Авалодаўшы гэтым духоўным скарбам, таленавіты творца прагна ўбіраў у сябе яшчэ і лепшыя здабыткі нацыянальнай культуры Беларусі.
На жыццёвы і творчы лёс Пятра Данэліі вялікі ўплыў аказала вайна. І не адна. Малады стралок-аўтаматчык рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (нядаўні студэнт Маскоўскага мастацкага вучылішчы) прымаў непасрэдны ўдзел у савецка-фінскай кампаніі. А ў ліпені 1940 года 212-ы стралковы полк 49-й дывізіі, дзе служыў будучы мастак, быў пераведзены на сталую дыслакацыю ў раён горада Высокае (станцыя Чаромха) Брэсцкай вобласці. У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны асобныя падраздзяленні гэтага палка трапілі ў акружэнне пад Бабруйскам. Пётр Данелія зведаў усе жахі нямецкага палону. Спачатку трапіў у лагер, потым – на прымусовыя работы ў акупаваную немцамі Польшчу.
Склалася так, што ў 1945 годзе Пётр Данэлія апынуўся ў Брэсце. Тут праз два гады стаў членам Беларускага саюза мастакоў і аж да 1967 года плённа кіраваў мастацкай студыяй пры абласным Доме народнай творчасці. (Сярод яго выхаванцаў былі і тыя, што сёння сталі вядомымі беларускімі мастакамі – Іван Рэй, Мікола Селяшчук, Леў Алімаў, Пётр Свентахоўскі, Уладзімір Новак). Вучні любілі таленавітага настаўніка. “Мастак Пётр Данэлія – чалавек, на якога павінны маліцца. Таго, што ён зрабіў для Беларусі як мастак і педагог, не зрабіў ніхто…” – так выказаўся народны мастак Украіны Віктар Андрэевіч Каральчук, які ў свой час займаўся ў студыі Пятра Аляксеевіча.
Мастак Пётр Данэлія заняў ганаровае месца сярод такіх прызнаных майстроў, як Мікалай Чураба, Мікалай Аўчыннікаў, Іван Рудчык, Эдуард Куфко, Іван Фяцісаў, Васіль Шыкін… Ён арганізоўваў першыя мастацкія выставы пры абласным Доме народнай творчасці (цяпер Абласны грамадска-культурны цэнтр), пэўны час з’яўляўся галоўным мастаком абласнога цэнтра (была такая творчая пасада). Пётр Данэлія адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (узначальваў яе ў 1957 – 1963, 1971 – 1977,1992 – 1994 гадах). Актыўна займаўся ён і грамадскай дзейнасцю: выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарсавета.
Самая каштоўная якасць твораў Пятра Аляксеевіча Данэліі бачыцца ў тым, што яны створаны на высокай духоўнай аснове, іх нарадзіла вялікая любоў да роднай зямлі, да яе гісторыі.
Мастацтва Пятра Аляксеевіча заварожвае: ён выбіраў цікавыя, змястоўныя сюжэты, напоўненыя навізною пачуццяў, абвостраным адчуваннем сучаснага жыцця. Душою мастака майстар асэнсоўваў тое новае, што няўхільна ўваходзіла ў нашу рэчаіснасць, нязменна паказваючы пры гэтым ўласнае тонкае і глыбокае разуменне прыгожага.
Найбольшая любоў Пятра Данэліі – прырода ва ўсіх яе іпастасях. Уменне бачыць прыгажосць і непаўторнасць прыроды – традыцыя беларускага нацыянальнага пейзажнага жанру. І тут Пётр Аляксеевіч адзін з першых.
Любімы герой у пейзажных карцінах мастака – неба, непаўторныя, дзівосныя аблокі. Гэтая ўлюбёнасць дазваляла яму на поўную сілу рэалізоўваць эмацыянальную аснову задумы. Нязменная прысутнасць вобраза неба, тое значэнне, якое надаваў мастак яго стварэнню, выпрацавалі за доўгія гады адметны жывапісны почарк, засведчылі своеасаблівасць “данэліеўскага” пейзажу, “данэліеўскіх” аблокаў. Яго творы пазнаеш без подпісу аўтара.
Найбольш вядомым, знакавым пейзажным палотнам майстра – “Восеньская звонкасць, “Над цішынёю”, “Раставанне”, “Дзень, які адыходзіць”, “Румянец у срэбры”, “Успаміны”, “Любімая пара”, “Абуджэнне”, “Гераічны матыў” – уласцівы эмацыянальнае ўспрыняцце прыроды, рамантычная ўзнёсласць, эпічнасць.
Творчы дыяпазон мастака не абмяжоўваўся пейзажам. Мы ведаем Пятра Аляксеевіча і як тонкага партрэтыста, і як майстра фігуратыўнай карціны, і як мастака-манументаліста (“Роздум. Партрэт дачкі”, “Партрэт паэта Алеся Каско”, манументальны роспіс “Мастацтва акрыляе” ў Доме культуры горада Пінска). У свой час, да 950-годдзя старажытнага Берасьця, Пётр Данэлія зрабіў эскіз памятнага медаля.
Скразной лініяй праходзіць у творчасці майстра тэма вайны: ён не мог забыць тое, што вогненным смерчам прайшлося па лёсе ў маладыя гады. Трывожыла, не адпускала творцу тэма Брэсцкай крэпасці. І такія яго карціны, як “Ветэран”, “Брэсцкая крэпасць: Холмскія вароты” – яскравае таму сведчанне..
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Пётр Данэлія заўжды шмат працаваў, быў поўны жыццёвага аптымізму. Незабыўнае ўражанне пакінула юбілейная выстава Пятра Аляксеевіча, прымеркаваная да 90-годдзя майстра, якая прайшла ў Мастацкім музеі, што ў Брэсцкай крэпасці ля Холмскіх варотаў… Мо пра гэта і не сціпла, але так атрымалася, што крыху пазней там жа, у музеі, размясцілася і мая персанальная выстава. Пётр Данэлія спецыяльна прыехаў на наступны дзень (у яго не атрымалася прысутнічаць на адкрыцці), каб даць парады маладому калегу і напісаць добрыя словы ў кнізе водгукаў. Талент мастака і педагога дазваляў Пятру Аляксеевічу знаходзіць патрэбныя словы для ацэнкі жывапісных твораў кожнага мастака: ці то маладога, ці то ўжо і даволі сталага.
Як чалавек вельмі эмацыянальны, няўрымслівы, Пётр Аляксеевіч заўжды нацэльваў сваіх вучняў на мастацкія адкрыцці, вучыў іх не ісці па шляху знешняй эфектнасці, а імкнуцца зразумець спрадвечную прыгажосць, пераўтвараць канкрэтныя ўражанні ў вобразныя абагульненні.
Згадваючы стогадовы юбілей творцы, да якога ён не дажыў не так і многа, яшчэ раз карціць у адным радзе з ім назваць імёны тых волатаў, што стаялі ля вытокаў берасцейскай школы жывапісу, таленавітых педагогаў і творцаў: Мікалай Чураба, Эдуард Куфко, Іван Фяцісаў, Васіль Сабалеўскі… Без іх нельга ўяўляць выяўленчае мастацтва Берасцейшчыны, як і айчыннае выяўленчае мастацтва ўвогуле.
Леанід ВАЛАСЮК